Абласны семінар для арганізацый аховы здароўя Мінскай вобласці
Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аўсянкін П.Г. прыняў удзел у абласным семінары для спецыялістаў па ахове працы арганізацый аховы здароўя (у рэжыме відэаканферэнцыі), якія ўваходзяць у сістэму галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
У ходзе семінара Аўсянкіным П.Г. было асветленае пытанне «Расследаванне няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Найбольш часта сустракаемыя памылкі пры расследаванні і прадастаўленні інфармацыі». У семінары прынялі ўдзел больш за 100 кіраўнікоў і спецыялістаў па ахове працы арганізацый аховы здароўя Мінскай вобласці.