Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Абласны Дзень аховы працы на базе ДЛГУ «Іўеўскі лясгас»

Галоўны дзяржаўны інспектар Лідскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Кодзь А.Ю. прыняў удзел у правядзенні абласнога Дня аховы працы на базе ДЛГУ «Іўеўскі лясгас» з адзіным парадкам дня «Забеспячэнне бяспекі працы пры правядзенні работ з павышанай небяспекай». Інспектарам былі растлумачаны службовым асобам ДЛГУ «Іўеўскі лясгас» патрабаванні па ахове працы, накіраваныя на забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы працуючых, занятых выкананнем работ, звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі, апрацоўкай драўніны і вытворчасцю вырабаў з дрэва. Былі дадзены адказы на пастаўленыя пытанні. У ходзе правядзення абласнога Дня аховы працы наведаны цэх па апрацоўцы драўніны ДЛГУ «Іўеўскі лясгас», дзе інспектарам было ўказана на існуючыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы. Усе парушэнні аператыўна былі ліквідаваны.

  • Яндекс.Метрика