Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Абласны Дзень аховы працы і выязное пасяджэнне камісіі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

11.06.2024 адбыўся абласны Дзень аховы працы і выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце.

У рабоце пасяджэння камісіі прынялі ўдзел намеснікі старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці, кіраўнікі будаўнічых прадпрыемстваў.

У рамках Дня аховы працы і пасяджэння камісіі па прафілактыцы траўматызму члены камісіі і запрошаныя наведалі ААТ «Барысаўжылбуд» і будаўнічы аб'ект «Шматкватэрны жылы дом у мікрараёне «Лядзішча-2» у г. Барысаве».

На пасяджэнні камісіі выступіў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Турыбрын Канстанцін Віктаравіч. У выступленні прагучала інфармацыя аб стане вытворчага траўматызму пры выкананні будаўнічых і звязаных з імі работ на аб'ектах будаўніцтва і тыповыя парушэнні патрабаванняў аховы працы, якія выяўляюцца на будаўнічых аб'ектах. Унесены прапановы аб удасканаленні работы па прадухіленні траўміравання працуючых у арганізацыях Мінскай вобласці