Забеспячэнне бяспекі працы пры выкананні работ па нарыхтоўцы кармоў у Гомельскай вобласці
Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел у семінары-нарадзе па пытанні "Забеспячэнне бяспекі працы пры выкананні работ па нарыхтоўцы кармоў", з удзелам галоўных інжынераў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый.
У сваім выступленні Васіленка Л.М. прывяла прыклады траўміравання работнікаў у аграпрамысловым комплексе. Давяла інфармацыю аб арганізацыі бяспечнай вытворчасці работ, захаванне рэгламентаў і тэхналогій пры нарыхтоўцы кармоў. Абмеркавалі прычыны вытворчага траўматызму ў АПК.
Па выніках нарады былі выпрацаваны мерапрыемствы па недапушчэнні траўміравання працуючых пры выкананні работ па нарыхтоўцы кармоў.