Аб удзеле ў працы мабільнай групы Пінскага раённага выканаўчага камітэта
Намеснікам начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпічам А.Г. у рамках месячніка бяспекі працы, які праводзіцца ў Брэсцкай вобласці, пры правядзенні веснавых палявых работ прыняты ўдзел у рабоце мабільнай групы Пінскага раённага выканаўчага камітэта з наведваннем філіяла "Невель" ААТ "Пінскі мясакамбінат".
Пры наведванні сельскагаспадарчай арганізацыі дзяржаўным інспектарам звернута ўвага на выкананне наймальнікамі патрабаванняў бяспекі пры арганізацыі і выкананні сельскагаспадарчых работ, у тым ліку пры падрыхтоўцы рабочых месц, пры эксплуатацыі сельскагаспадарчых машын і аўтатранспартных сродкаў, пры ўнясенні арганічных угнаенняў, пры эксплуатацыі пасяўных агрэгатаў, забеспячэнні і выкарыстанні работнікамі. сродкаў індывідуальнай абароны, якія непасрэдна забяспечваюць бяспеку вытворчасці работ. З работнікамі арганізацыі на працоўных месцах і ў месцах правядзення палявых работ праведзены тлумачальныя гутаркі, службовым асобам указана па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.