Аб выкананні заканадаўства аб працы пры прыёме на працу непаўналетніх
Галоўны дзяржаўны інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Юлія Бярнацкая, сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мядзельскага райвыканкама і ўпраўленнем па адукацыі і спорце Мядзельскага райвыканкама, прыняла ўдзел у семінарах для кіраўнікоў арганізацый, якія прымаюць на працу непаўналетніх і для старшакласнікаў, якія плануюць у канікулярны перыяд займацца працоўнай дзейнасцю на тэму "Аб захаванні заканадаўства аб працы пры прыёме на працу непаўналетніх".
Юлія Бярнацкая ўдзельнікам семінара распавяла аб парадку прыёму на працу, якія абавязковыя ўмовы павінен утрымліваць працоўны дагавор, рэжым працоўнага часу і часу адпачынку, аплату працы, якія віды лёгкіх работ дазволена выконваць, а якія забароненыя і нормы аховы працы, а таксама абмеркавалі выкананне патрабаванняў Указа № 314 пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў з моладдзю ў рамках студэнцкіх атрадаў.
Юлія Бярнацкая нагадала, што за парушэнні ўстаноўленага парадку прыёму на працу непаўналетняга, а таксама прыцягненне асоб маладзейшых за васемнаццаць гадоў да работ, забароненых у адпаведнасці з заканадаўствам, дзеянні наймальніка будуць кваліфікаваныя як парушэнне заканадаўства аб працы, якія цягнуць адміністрацыйную адказнасці ў выглядзе штрафу.
У ходзе семінара дадзены тлумачэнні і адказы на паступіўшыя пытанні ад удзельнікаў семінара.