«Тыдзень нулявога траўматызму» ў Свіслацкім раёне
09.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ігнатовіч Г.М. у рамках правядзення з 06 па 12 сакавіка 2023 года мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму" прыняў удзел у правядзенні абласнога Дня аховы працы з адзіным парадкам дня: "Забеспячэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, механізмаў, абсталявання, інструмента", якое праводзіцца на базе СУП "ВМК- АГРА» Свіслацкага раёна. Сумесна з прадстаўнікамі пракуратуры Свіслацкага раёна, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Свіслацкага райвыканкама работнікі гаспадаркі былі праінфармаваны:
- аб стане вытворчага траўматызму ў Свіслацкім раёне і Гродзенскай вобласці;
- прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, механізмаў, абсталявання, інструмента;
- агучаны тыповыя парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы.