Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Тыдзень нулявога траўматызму» ў Стаўбцоўскім раёне

У рамках «Тыдня нулявога траўматызму» ў Стаўбцоўскім раёне 07.09.2023 намеснік начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Анікейчык І.В. прыняла ўдзел у мерапрыемстве «Круглы стол», якое праводзіцца на базе сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Канцэпцыя нулявога траўматызму "Vision Zero" або "нулявы траўматызм" - гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі - бяспека, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

У ходзе работы мерапрыемства прадстаўнік Дэпартамента Ірына Анікейчык:

*выступіла па пытаннях «Аб выкананні патрабаванняў заканадаўства пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў»;

*агучыла тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы пры арганізацыі і правядзенні работ у сельскай гаспадарцы;

*адказала на пытанні слухачоў, якія паступілі.