Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Тыдзень Нулявога траўматызму ў арганізацыях АПК Расонскага раёна

У рамках мерапрыемстваў «Тыдзень нулявога траўматызму», якія праводзяцца на тэрыторыі Расонскага раёна намеснік начальніка Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ларыёнаў М.М. прыняў удзел у семінары "Як прадухіліць вытворчы траўматызм работнікаў аграрна-прамысловага комплексу", які праводзіцца ўпраўленнем па працы і сацыяльнай абароне Расонскага райвыканкама ў Філіяле "Клясціцы-Агра" ААТ "Полацкі малочны камбінат". На семінары прысутнічалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў і спецыялісты філіяла.

У ходзе семінара Ларыёнаў М.М. азнаёміў удзельнікаў з аналізам вытворчага траўматызму за бягучы перыяд 2025 года ў арганізацыях сельскай гаспадаркі раёна і вобласці, а таксама характэрных парушэннях, якія выяўляюцца падчас наглядных мерапрыемстваў. Давёў патрабаванні заканадаўства аб ахове працы пры допуску да работы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый і праінфармаваў удзельнікаў аб асноўных змяненнях, унесеных у патрабаванні Правілаў па ахове працы, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2021 № 53.

Звярнуў увагу кіраўнікоў і спецыялістаў на неабходнасць выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, а таксама патрабаванняў Дырэктывы нумар 1.

Удзельнікам мерапрыемства дадзены тлумачэнні і адказы на пытанні, якія паступілі.