Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Тыдзень нулявога траўматызму» ў Маладзечанскім раёне

30.06.2023 начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вонсовіч В.С. у рамках мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму" ў арганізацыях прамысловасці Маладзечанскага раёна прыняў удзел у працы мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі Маладзечанскага райвыканкама.

Быў ажыццёўлены выезд у ЗАТ "Амкадор-Унікаб" (механа-нарыхтоўчы ўчастак), ТАА "Механічны завод" (участак нарыхтоўкі - лазерная рэзка), ААТ "Электрамодуль" (цэх № 1).

Па выніках наведванняў Вонсовічам В.С. выяўлена 35 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана адхіліць ад працы 8 працуючых, якія не прымяняюць сродкі індывідуальнай абароны, таксама, не дапускаць эксплуатацыю 22 адзінак абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых.

Са службовымі асобамі арганізацый праведзена нарада па выкананні патрабаванняў па ахове працы.

Кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.