Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

"Тыдзень нулявога траўматызму" ў інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кошка Аляксей Уладзіміравіч прыняў удзел у мерапрыемстве па правядзенні "Тыдня нулявога траўматызму" ў інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці.

У фармаце адкрытага дыялога абмеркавалі ключавыя аспекты бяспекі, без якіх немагчыма дасягнуць галоўнай мэты - за нуль вытворчых траўм.

Да ведама прысутных даведзена інфармацыя па наступных тэмах:

«Асноўныя тэзы канцэпцыі «Нулявы траўматызм»

"Прафілактыка вытворчага траўматызму"

"Асабістая неасцярожнасць работніка і няшчасныя выпадак на вытворчасці"

"Стварэнне культуры вытворчасці"

"Правядзенне расследаванняў няшчасных выпадкаў"

"Прафілактыка вытворчага траўматызму"

"Новыя Правілы па ахове працы пры выкананні работ на вышыні"

Мерапрыемства прайшло прадуктыўна, у жывой і давернай атмасферы. Удзельнікі атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні і сышліся на думцы: забеспячэнне бяспечных умоў працы - гэта не разавая акцыя, а штодзённая адказнасць кожнага!