Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Тыдзень Нулявога траўматызму ў Гомельскай вобласці

6 кастрычніка 2023 года ў рамках рэалізацыі мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму», які праводзіцца на тэрыторыі Савецкага раёна горада Гомеля з 2 па 8 кастрычніка 2023 года, галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў прыняў удзел у семінары-нарадзе, які праводзіцца ў ААТ «Медпласт».

Прадстаўнікам Дэпартамента агучаны дадзеныя траўматызму на вытворчасці ў арганізацыях Гомельскай вобласці за 9 месяцаў 2023 года, прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў, а таксама звернута ўвага службовых асоб на выкананне абавязкаў па ахове працы. На мерапрыемстве паказаны відэаролік пра няшчасныя выпадкі на вытворчасці.