Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

«Тыдзень нулявога траўматызму» ў Глыбоцкім раёне

У рамках мерапрыемстваў "Тыдзень нулявога траўматызму", якія праводзяцца ў Глыбоцкім раёне, дзяржінспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Дулінец С.Ф. наведала ўстановы адукацыі Глыбоцкага раёна і ў мэтах забеспячэння бяспекі працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму правяла ў ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», «Карабоўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна ім. Р.І.Мацеюна» лекцыі для навучэнцаў 8-11 класаў і прафілактычныя гутаркі з працоўнымі калектывамі ўстаноў.

У ходзе лекцый навучэнцы азнаёмлены з асновамі заканадаўства аб працы і аб ахове працы для асоб маладзейшых за 18 гадоў.

У ходзе сустрэч інспектара з працоўнымі калектывамі ўстаноў дзяржінспектар працы:

- нагадала ўдзельнікам мерапрыемства аб абавязках работніка ў галіне аховы працы, вызначаных у артыкуле 19 Закона аб ахове працы;

- давяла да ведама педагагічнага складу і іншых работнікаў аналіз вытворчага траўматызму за 10 месяцаў бягучага года ў арганізацыях, размешчаных у Віцебскай вобласці, у тым ліку на паднагляднай тэрыторыі.

У ходзе сустрэчы з калектывамі ўстаноў адукацыі дзяржінспектарам былі дадзены вычарпальныя растлумачэнні па пытаннях, якія вызначаюць нормы заканадаўства аб працы і аб ахове працы.