Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Тыдзень Нулявога траўматызму

У рамках рэалізацыі мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму", які праводзіцца на тэрыторыі Савецкага раёна горада Гомеля з 24 па 30 красавіка 2023 года, галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я., 27, 28 і 29 красавіка прыняў удзел у семінарах-нарадах, якія праводзяцца ў ТАА "БіХольц", ТАА "Шклолюкс", ААТ "Медпласт".

Падчас сустрэч прадстаўніком Дэпартамента агучаны дадзеныя траўматызму на вытворчасці, асветлены пытанні прафілактыкі вытворчага траўматызму, а таксама звернута ўвага на няўхільнае выкананне заканадаўства аб ахове працы. На мерапрыемствах паказаны відэаролік, зняты на аснове рэальных падзей, якія прывялі да трагічных зыходаў, якіх магло і не быць.