Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

​Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела прыняла ўдзел у навучальным зборы

Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Данілава А.У. прыняла ўдзел у навучальным зборы з вядучымі спецыялістамі па ахове працы абласных, Мінскага гарадскога ўпраўленняў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў і выступіла на тэму: «Парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Дзеянні наймальніка пры атрыманні работнікам вытворчай траўмы. Правілы складання дакументаў пры няшчасным выпадку».

У сваім выступленні асаблівую ўвагу звярнула на тэрміны правядзення расследавання, кваліфікацыю няшчасных выпадкаў, абавязкі страхавальніка па расследаванні і ўліку ўсіх няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Указала на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае пастанова Саўміна № 81/144, якая ўстанаўлівае формы дакументаў, неабходныя для расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці.