Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Напярэдадні Дня адзінства

13.09.2023 супрацоўнікі Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента напярэдадні Дня адзінства наведалі Курган Бяссмерція, размешчаны ў парку 50-годдзя Савецкай улады ў г. Полацку.

Курган Неўміручасці – помнік героям і ахвярам Полацкай зямлі, тым, хто ў грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны абараніў нашу Айчыну.

У чэрвені - ліпені 1966 года жыхарамі горада, за 14 дзён, у гістарычным месцы горада "Батарэя", у памяць аб загінуўшых доблесных воінах Чырвонай арміі, партызанах, падпольшчыках, а таксама аб усіх ахвярах Вялікай Айчыннай вайны на Полацкай зямлі быў узведзены грандыёзны помнік , непакорлівасці савецкага народа - Курган Неўміручасці. Ён збудаваны з попелу спаленых вёсак і з зямлі, прывезенай са шматлікіх брацкіх магіл Беларусі і Расіі, з зямлі Брэсцкай крэпасці-героя, з могілак савецкіх воінаў на Альшанах у Празе. Дзесяціметровы ўзгорак збудаваны з 2,5 тысяч кубаметраў грунту. Над гэтым помнікам працаваў увесь горад.

Курган Неўміручасці сімвалізуе сабой брацкую магілу ўсіх воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў розных кутках Беларусі. У парку каля Кургана Бяссмерція на цэнтральнай алеі ўсталяваны помнік «Клятва партызан», яго аўтарам з'яўляецца вядомы балгарскі скульптар Валянцін Валеў.

Першай з васьмі алей стала алея Неўміручасці, якая ішла ў бок Кургана ад аўтамабільнай развязкі, дзе ў памяць аб гераічным экіпажы Васіля Халева ўсталяваны танк Т-34. Пазней да яе далучылася яшчэ 7 — Юбілейная, Ардэнаносцаў, Гістарычная, Школьная, Спартыўная, Перадавікаў і Памяці загінуўшых. На верхняй пляцоўцы размешчаны парк вайсковай тэхнікі. Гэты помнік стаў месцам прыцягнення для ўсіх, хто цікавіцца вайсковай гісторыяй, ён будзе нагадваць пра тое, што мір на беларускай зямлі пад надзейнай абаронай.