Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

На Гомельшчыне праведзены абласны Дзень аховы працы

17 мая 2023 года ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года бяспечнай працы ў прамысловасці праведзены выязны абласны Дзень аховы працы на базе ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія", у якім прынялі ўдзел першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дзюндзікаў У.Я. і начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Кавалеўская І.С.

Таксама ў дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі старшыняў гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні аховы працы, прадстаўнікі кантралюючых (наглядных) органаў, Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, галоўны рэдактар часопіса "Ахова працы і сацыяльная абарона" Грыб С.І.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, наведалі ўчасткі вытворчых цэхаў завода: участак разлівання электрасталеплавільнага цэха № 1, участак рамонту тэхналагічнага абсталявання, участак стану гарачай пракаткі сортапракатнага цэха № 2, канатныя ўчасткі сталедрацянога цэха № 2. Азнаёміліся з санітарна-бытавымі работнікамі .

На пленарным пасяджэнні першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дзюндзікаў У.Я. выступіў з дакладам "Аб прычынах вытворчага траўматызму за студзень-красавік 2023 года, які адбыўся ў арганізацыях Гомельскай вобласці". Таксама прадстаўнік Дэпартамента звярнуў увагу асобных раёнаў на неабходнасць сістэмнага падыходу ва ўпраўленні аховай працы на тэрытарыяльным узроўні.

  • Яндекс.Метрика