Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

На базе Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў адбылася прэс-канферэнцыя па тэме "7 кастрычніка - Сусветны Дзень Дзеянняў за Дастойную Працу"

На базе Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў адбылася прэс-канферэнцыя па тэме "7 кастрычніка - Сусветны Дзень Дзеянняў за Дастойную Працу" у якой прыняў удзел першы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кузняцоў С.Ю.

У мэтах прыняцця сумесных дзеянняў для забеспячэння бяспечных і здаровых умоў працы на вытворчасці прынята рашэнне аб далейшым узаемадзеянні па пытаннях аховы працы паміж Брэсцкім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, Брэсцкім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў і рэгіянальнымі СМІ.

Таксама ў рамках прэс-канферэнцыі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу сярод журналістаў сродкаў масавай інфармацыі Брэсцкай вобласці "Годная праца-бяспечная праца", арганізатарамі якога ўжо на працягу пяці гадоў выступаюць Брэсцкае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.

Граматамі Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь узнагароджаны лаўрэаты конкурсу:

катэгорыя "Абласныя, гарадскія, раённыя друкаваныя СМІ" (намінацыя "Лепшы аўтарскі матэрыял аб дзейнасці прафсаюзаў, дзяржаўнай інспекцыі працы па ажыццяўленні грамадскага кантролю і дзяржаўнага нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы") - Алена Данілавіч, загадчык аддзела Установы "Рэдакцыя газеты "Лунінецкi навіны»;

катэгорыя "Абласныя, раённыя, гарадскія тэлерадыёкампаніі (студыі тэлебачання)" (намінацыя "Лепшы аўтарскі сюжэт (радыёінфармацыя) аб дзейнасці прафсаюзаў, дзяржаўнай інспекцыі працы па ажыццяўленні грамадскага кантролю і дзяржаўнага нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы") – Ірына Іванцова, загадчык аддзела інфармацыі КУП «Тэлерадыёкампанія «Пінск».