Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мужчыны Віцебскага абласнога ўпраўлення павіншавалі калег з Днём Маці!

На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыююцца з вобразам мамы. Вытокі Дня маці - у глыбокім паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. З 1996 года ў Рэспубліцы Беларусь 14 кастрычніка святкуецца гэтае свята.

У 2026 годзе ў Год беларускай жанчыны гэтае свята мае асаблівы статус. Вялікае значэнне гэтага свята ў справе ўмацавання сямейных асноў наогул і ў прыватнасці ўстанаўлення больш цеснай сардэчнай сувязі паміж дзецьмі і маці несумненна. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей - гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям'і, духоўнае адраджэнне грамадства, фарміраванне грамадзянскіх інстытутаў, паўнавартаснае развіццё дзяржавы.

Мужчыны Віцебскага абласнога ўпраўлення павіншавалі жанчын упраўлення, якія акрамя сваёй працоўнай дзейнасці ў сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з'яўляюцца мамамі і дораць сваё цяпло, дабрыню, увагу сваім родным і блізкім.

Віншуем са святам усіх мам! Жадаем усім мамам міру, шчасця, любові і ўсяго самага лепшага!