Маніторынгі ў Любанскім раёне
12.07.2023 у мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму галоўным дзяржаўным інспектарам Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевічам І.А. праведзены маніторынгі ў ТАА "Аляксандраў" і ТАА "Свінакомплекс "Забалаць" (Любанскі раён), па выніках якіх праведзена нарада з работнікамі па выкананні заканадаўства аб ахове працы.
Пры наведванні арганізацый выяўлена 13 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у забароне 4 адзінак абсталявання.