Маніторынг ва УП «Полацк-Мілк»
Прадстаўнікамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе працягваецца праца па правядзенні наглядна-прафілактычных мерапрыемстваў у арганізацыях Віцебскай вобласці.
Галоўным дзяржінспектарам працы Полацкага міжраённага аддзела Грусцовым В.П. праведзены маніторынг па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ва УП "Полацк-Мілк".
У ходзе маніторынгу былі агледжаны станочнае, электрагазазварачнае абсталяванне рамонтных майстэрняў, рамонтная зона сельгастэхнікі, вывучана пытанне парадку арганізацыі захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі.
Па выніку маніторынгу кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў патрабаванняў дзеючага заканадаўства аб ахове працы, у частцы:
- не адпаведнасці патрабаванням бяспекі станочнага абсталявання
- забеспячэння кантролю за станам электрагазазварачнага абсталявання і бяспечнай яго эксплуатацыі і захоўвання;
- забеспячэння арганізацыі бяспечнага правядзення рамонта сельскагаспадарчай тэхнікі;
- забеспячэння працаўнікоў СІЗ і кантролю за іх выкарыстаннем.
У ходзе правядзення маніторынгу дзяржінспектарам да работнікаў і службовых асоб арганізацыі была даведзена інфармацыя аб характэрных парушэннях, якія выяўляюцца падчас прафілактычных мерапрыемстваў і ўказана на прадугледжаную адказнасць за парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія дапускаюцца работнікамі і службовымі асобамі арганізацыі.