Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг ва УА «Відзаўскі дзяржаўны каледж»

У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму 16 студзеня 2025 года намеснік начальніка Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Пляшак У.Р. правёў маніторынг ва УА "Відзаўскі дзяржаўны каледж", у якім праводзіцца падрыхтоўка рабочых і спецыялістаў для арганізацый сельскагаспадарчай галіны.

Падчас маніторынгу выяўлены асобныя парушэнні патрабаванняў аховы працы ў частцы патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі:

- дрэваапрацоўчага і металаапрацоўчага абсталявання (адсутнасць элементаў абароны, канцавых выключальнікаў);

- аўтамабільнага транспарта (адсутнасць неабходных надпісаў на кузаве аўтамабіля).

Выяўлены парушэнні патрабаванняў, у частцы: - арганізацыі складавання матэрыяльных каштоўнасцяў (адсутнічаюць надпісы на стэлажах); - ужыванні і эксплуатацыі электрамеханічнай прылады (адсутнічаюць адзнакі аб тэрмінах правядзення выпрабавання прылады). Дырэктару ўстановы выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню ўстаноўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.

Па завяршэнні маніторынгу Плешак В.Г., у рамках мерапрыемстваў Года бяспечнай працы ў сельскай гаспадарцы, прыняў удзел у семінары, арганізаваным сумесна з Браслаўскім райвыканкамам і Браслаўскай раённай арганізацыяй прафсаюза АПК. Семінар праведзены з выпускнікамі УА "Відзаўскі дзяржаўны каледж". Пляшак В.Г. нагадаў вучням асноўныя патрабаванні бяспекі ў перыяд іх маючай адбыцца вытворчай практыкі, асвятліў пытанні, звязаныя з іх далейшым працаўладкаваннем, растлумачыў нормы заканадаўства, якія вызначаюць парадак прыёму на работу.