Маніторынг у Салігорскім раёне
13.07.2023 у мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму галоўным дзяржаўным інспектарам Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевічам І.А. праведзены маніторынг у будаўнічым упраўленні № 95 ААТ "Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі" (Салігорскі раён), па выніках якога праведзена нарада з работнікамі па выкананні заканадаўства аб ахове працы.
Пры наведванні арганізацый выяўлена 10 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.