Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг у Салігорскім раёне

У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. правёў маніторынг у таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Велічковічы-АГРА» (Салігорскі раён).

У ходзе маніторынгу выяўлены факты допуску працуючых да работы без прымянення імі сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама неадпаведнасці скрабковых гнойаўборачных транспарцёраў (3 адз.), такарна-шрубарэзных станкоў (2 адз.), кормараздатчыкаў (2 адз.), вертыкальна-свідравальных станкоў ( 3 адз.), заточнага станка, склада мукі патрабаванням бяспекі.

Па выніках маніторынгу кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Дзяржаўным інспектарам з работнікамі праведзена гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама ажыццяўленні кантролю з боку службовых асоб арганізацый за выкананнем працуючымі гэтых патрабаванняў.