Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг у Салігорскім раёне

Супрацоўнікі Полацкага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прынялі ўдзел у семінары праведзенага на базе Расонскага райвыканкама для кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна ўсіх форм уласнасці "Аб выкананні заканадаўства аб працы і ахове працы".

Намеснік начальніка міжраённага аддзела Ларыёнаў М.М. праінфармаваў удзельнікаў аб няшчасных выпадках на вытворчасці, якія адбыліся ў першым квартале 2024 года, аб уступленні ў сілу з 26.01.2024 новай рэдакцыі Правілаў расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці і азнаёміў удзельнікаў з дзеяннямі наймальніка пры атрыманні работнікам траўмы на вытворчасці ў рамках патрабаванняў. Звярнуў увагу прысутных на тыповыя парушэнні Правілаў расследавання, якія дапускаюцца страхавальнікам.

Галоўны дзяржаўны інспектар Качан Т.Г., звярнула ўвагу на тыповыя парушэнні працоўнага заканадаўства, якія выяўляюцца падчас нагляду за выкананнем патрабаванняў Дэкрэта №5, недапушчальнасці атрымання зарплаты "ў канвертах", падрабязна азнаёміла са зменамі ў Працоўным кодэксе, якія ўступілі ў сілу з 1.01. 2024 года

Падчас мерапрыемства былі дадзены адказы на ўсе пытанні.