Маніторынг у Слуцкім раёне
06.06.2023 у мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму галоўным дзяржаўным інспектарам Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевічам І.А. праведзены маніторынг у адкрытым акцыянерным таварыстве "Гольчыцкае" (Слуцкі раён), па выніках якога праведзена нарада з работнікамі па выкананні заканадаўства аб ахове працы.
Пры наведванні ААТ "Гольчыцкае" Францкевічам І.А. выяўлена 30 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у забароне адзінкі абсталявання.