Маніторынг у РУП СД-ТРАНС
Галоўным дзяржаўным інспектарам Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Грусцовым Віктарам Пятровічам праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве па транспарціроўцы і забеспячэнні звадкаванымі нафтавымі газамі (скарочана - РУП СД-ТРАНС). вагонаў-цыстэрнаў, таварна-транспартнага цэха.
У ходзе маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы:
- недахопы ў пытаннях арганізацыі складавання (у складскіх памяшканнях ужываліся няспраўныя стэлажы);
- выяўлены факт выкарыстання на ўчастку афарбоўкі кампрэсар з пашкоджанымі паветраправодамі;
- на грузавой калясцы адсутнічала таблічкі аб грузападымальнасці і прыналежнасці да структурнага падраздзялення.
Выяўленыя парушэнні былі ліквідаваны падчас маніторынгу.
Па выніках маніторынгу са службовымі асобамі і работнікамі праведзены семінар, падчас якога даведзена інфармацыя аб траўматызме і характэрных прычынах, якія адбыліся ў арганізацыях г. Наваполацка за 2023 год і мінулы перыяд 2024 года. Грусцоў В.П. растлумачыў асноўныя змены ў Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. У ходзе сустрэчы разгледжаны асноўныя парушэнні, якія дапускаюцца страхавальнікам пры расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Дзяржінспектарам было ўказана на выкананне адпаведных абавязкаў з боку службовых асоб, у частцы неабходнасці арганізацыі бяспечнай вытворчасці работ і адпаведна выканання патрабаванняў бяспекі самімі работнікамі.