Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг у прадпрыемстве "Лядзецкі"

¬Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. правёў маніторынг па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Лядзецкі".

Пры правядзенні маніторынгу былі выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:

-у рамонтных майстэрнях эксплуатуюцца кран-бэлькі (электрычныя талі) з не спраўным канцавым выключальнікам для аўтаматычнага прыпынку механізму ўздыму грузазахопнага органа;

-дапускаюцца работнікі да выканання работ без выкарыстання выдадзеных ім сродкаў індывідуальнай абароны;

эксплуатацыя абдзірачна-заточнага станка (інв. № 0316), на якім ахоўны экран не блакіраваны з пускам станка і ўключэннем мясцовага асвятлення;

-парушэнні заканадаўства аб ахове працы пры эксплуатацыі пляцоўкі абслугоўвання АЗС.

Па выніках маніторынгу кіраўніку прадпрыемства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў. Са службовымі асобамі і работнікамі кааператыва праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ.