Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг у ААТ «Карацічы»

Паведамляем, што з 02.04.2024 па 05.04.2024 намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. працы правёў маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Карацічы» (аг. Кароцічы, Столінскі раён).

Пры правядзенні маніторынгу былі выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:

- дапускаецца эксплуатацыя вытворчага абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням аховы працы;

-на здымных грузазахопных прынадах, не прымацаваныя металічныя біркі ці таўро, якія паказваюць інвентарны нумар, грузападымальнасць і дату выпрабавання, на гаках адсутнічаюць замкі;

- дапускаецца эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі без ахоўных агародж карданных перадач;

- дапускаюцца работнікі да выканання работ без выкарыстання выдадзеных ім сродкаў індывідуальнай аховы.

Па выніках маніторынгу кіраўніку таварыства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў. Са службовымі асобамі і работнікамі таварыства праведзена прафілактычная гутарка аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ.

  • Яндекс.Метрика