Маніторынг у Наваполацку
На мінулым тыдні галоўным дзяржаўным інспектарам Полацкага міжраённага аддзела Грусцовым В.П. праведзены маніторынг па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў Наваполацкім ТКУП "Трамвайны парк".
У ходзе маніторынгу дзяржінспектарам былі агледжаны станочнае абсталяванне, рамонтная зона трамвайнага парку, вывучана пытанне парадку арганізацыі пуцейных работ і ўмовы бытавога забеспячэння работнікаў.
Па выніку маніторынгу кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў патрабаванняў дзеючага заканадаўства аб ахове працы, у частцы:
- забеспячэння належных умоў у бытавых памяшканнях;
- ажыццяўлення кантролю за станам электраінструмента;
- адпаведнасці патрабаванням бяспекі пры эксплуатацыі станочнага абсталявання.
Калектыву арганізацыі даведзена інфармацыя аб прадугледжанай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб ахове працы.