Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг у Мсціслаўскім раёне

У перыяд з 02-09.06.2023 намеснікам начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Клімянковым А.А. у мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму праведзены маніторынг у ААТ "Сож-Агра" (Мсціслаўскі раён).

У ходзе абследавання прадстаўніком Дэпартамента выяўлена 30 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прапанавана прыпыніць эксплуатацыю 10 адзінак абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых.

Праведзена прафілактычная гутарка са службовымі асобамі і работнікамі гэтай арганізацыі, у ходзе якой было адзначана, што асаблівая ўвага павінна быць удзелена забеспячэнню бяспекі працы пры арганізацыі працоўных месцаў і выкананню тэхналогіі вытворчасці работ пры правядзенні рамонту сельскагаспадарчых машын, недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Кіраўніку арганізацыі накіраваны рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў патрабаванняў па ахове працы.