Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг у Маладзечанскім раёне

31.05.2023 у мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму начальнікам Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вонсовічам В.С. праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ААТ «Радашковіцкі керамічны завод».

Па выніках маніторынгу Вонсовічам В.С. выяўлена 14 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана адхіліць ад работы работніка, дапушчанага да выканання работ без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама прапанавана забараніць эксплуатацыю 8 адзінак абсталявання, якое стварае пагрозу жыццю і здароўю працуючых.

Са службовымі асобамі і працуючымі праведзена прафілактычная размова аб выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы.

Кіраўніку арганізацый выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.

  • Яндекс.Метрика