Маніторынг у Любанскім раёне
06.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. правёў маніторынг у ААТ "Гарадзяцічы-Агра" (Любанскі раён).
Па выніках маніторынгу дзяржінспектарам Дэпартамента выяўлена 30 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прапанавана забараніць дзейнасць 7 адзінак абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых.
Пасля заканчэння правядзення маніторынгу праведзена нарада з работнікамі арганізацыі па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы.