Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг у Камянецкім раёне

25.01.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Макарук С.М. правёў маніторынгі выканання заканадаўства аб ахове працы ў ДУА "Высокаўская санаторная школа-інтэрнат" і УА "Высокаўскі дзяржаўны аграрны каледж" (г. Высокае, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць).

Падчас маніторынгаў прадстаўніком Дэпартамента праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:

  • па замацаванні ахоўнага кажуха абразіўнага круга і ўсталёўцы ахоўнага экрана зоны апрацоўкі на заточным станку;
  • па рамонце прылады для вяртання шпіндзеля свідравальнага станка ў зыходнае становішча;
  • па вынятку з эксплуатацыі прылады ўдарнага дзеяння з наклепамі на байцы і расколатымі дзяржальнямі.

У завяршэнні маніторынгаў дзяржінспектар правёў гутаркі з адказнымі службовымі асобамі ўстаноў адукацыі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.