Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг у Камянецкім раёне

19.01.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. правёў маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ААТ "Камянецкі райаграсэрвіс" (г. Камнец Брэсцкай вобласці).

Падчас маніторынгу дзяржінспектарам Дэпартамента праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях:

  • па адхіленні ад выканання работ асоб, якія не прымяняюць сродкі індывідуальнай абароны;
  • па рамонце замка, які прадухіляе выпадзенне здымнай грузазахопнай прынады з зяпы крука кран-бэлькі;
  • па агароджы перападу па вышыні каля 5 метраў.

У завяршэнні маніторынгу прадстаўнік Дэпартамента правёў гутарку з адказнымі службовымі асобамі рамонтных майстэрняў, участку мінеральных угнаенняў па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.