Маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ЗАТ «БЕЛПЛАСТХІМ»
У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму ў перыяд з 02 па 09 снежня 2024 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў правёў маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ЗАТ "БЕЛПЛАСТХІМ".
Падчас правядзення маніторынгу выяўлены факты парушэнняў у частцы эксплуатацыі металаапрацоўчага абсталявання, падлогавага бязрэйкавага транспарту, выкарыстання самаробнай і няспраўнай ручной слясарнай прылады.
Пасля заканчэння маніторынгу праведзена нарада з удзелам службовых асоб арганізацыі.