Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ТАА "БіХольц"

24.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. у адпаведнасці з графікам на першы квартал 2023 года правёў маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ТАА "БіХольц".

У час наведвання дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага на:

  • бяспечную эксплуатацыю тэхналагічнага абсталявання;
  • патрабаванні па ахове працы пры правядзенні пагрузачна-разгрузачных работ;
  • складаванне сыравіны, гатовых вырабаў у неўстаноўленых месцах;
  • на неабходную прастору праходаў і праездаў на вытворчых участках.

Са службовымі асобамі арганізацыі праведзена прафілактычная гутарка аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, прадэманстраваны відэаролік аб няшчасных выпадках на вытворчасці.