Маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ААТ "Віцебскхлебпрам"
Галоўным дзяржаўным інспектарам працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Штыцька Таццянай Фёдараўнай праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ААТ «Віцебскхлебпрам», падчас якога былі абследаваны працоўныя месцы ў вытворчых цэхах па вытворчасці хлебабулачных і сухарна-абараначных вырабаў.
У ходзе маніторынгу вывучаны пытанні: забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, утрымання тэрыторыі, будынкаў і збудаванняў, выкарыстання працуючымі сродкаў індывідуальнай абароны.
Па выніках маніторынгу са службовымі асобамі і работнікамі праведзена гутарка, падчас якой даведзена інфармацыя аб асноўных патрабаваннях дзейнага заканадаўства аб ахове працы.