Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў лесагаспадарчай установе Пінскага раёна

Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. правёў маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў адной з лесагаспадарчых устаноў.

Пры правядзенні маніторынгу былі ўстаноўлены наступныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы:

- дапускаецца эксплуатацыя грузавых калясак без таблічкі (надпісу) з указаннем грузападымальнасці, інвентарнага нумара, назвы структурнага падраздзялення арганізацыі;

- пры правядзенні лесасечных работ на лесасеку ў работнікаў адсутнічалі валачныя прыстасаванні, спецыяльныя дапаможныя прыстасаванні для зняцця завіслых дрэў;

- дапускаецца эксплуатацыя настольна-свідравальнага станка, на стале якога не прадугледжана магчымасць надзейнага замацавання вырабаў і прыстасаванняў;

- дапушчаецца эксплуатацыя бензаматорнай пілы без ловителя ланцугі;

- дапускаецца ўтрыманне лекавых сродкаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці ў аптэчцы першай дапамогі ўніверсальнай.

Па выніках маніторынгу кіраўніку ўстановы выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў. Са службовымі асобамі і работнікамі кааператыва праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні лесанарыхтоўчых работ.