Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ГАЛХУ "Гомельскі вопытны лясгас"

У перыяд з 28 па 30 красавіка 2026 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў правёў маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы ў ГАЛХУ "Гомельскі вопытны лясгас".

У ходзе правядзення маніторынгу прадстаўніком Дэпартамента пры ўдзеле вядучага інжынера па ахове працы Гомельскага ДВЛГА Веранікі Ігнаценкі са службовымі асобамі і работнікамі лясгаса праведзены прафілактычныя гутаркі па выкананні заканадаўства аб ахове працы. Прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў у лесанарыхтоўчых і дрэваапрацоўчых арганізацыях.