Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў Столінскім раёне

Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. правёў маніторынг па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў камунальным унітарным вытворчым прадпрыемстве "Маньковічы" Столінскага раёна.

Пры правядзенні маніторынгу былі выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:

- дапушчаецца эксплуатацыя здымных грузазахопных прынад, на гаках якіх адсутнічаюць замыкальныя ахоўныя прылады для прадухілення самаадвольнага выпадзення грузазахопнай прынады;

- пляцоўка абслугоўвання абсталявання не адпавядае патрабаванням аховы працы;

- дапускаюцца да эксплуатацыі прыстаўныя драўляныя лесвіцы, якія не адпавядаюць патрабаванням аховы працы;

- эксплуатуюцца стэлажы без надпісаў аб гранічна дапушчальнай нагрузцы на кожны ўзровень (паліцу).

- вароты памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы не абсталяваны прыладамі для іх фіксацыі ў адкрытым становішчы.

Прыпынена эксплуатацыя 5 адзінак абсталявання.

Па выніках маніторынгу кіраўніку таварыства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў. Са службовымі асобамі і работнікамі таварыства праведзена прафілактычная гутарка аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ.