Маніторынг па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў Пінску
Намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сніпіч А.Г. правёў у Філіяле Камертон Адкрытага акцыянернага таварыства «Інтэграл-кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл».
Пры правядзенні маніторынгу былі выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:
- пляцоўка абслугоўвання абсталявання не адпавядае патрабаванням аховы працы;
-слясарныя ціскі эксплуатуюцца з усталяванымі сталёвымі зменнымі плоскімі планкамі губак са зробленымі насечкамі на працоўнай паверхні;
эксплуатацыя настольна-свідравальнага станка, на стале якога не прадугледжана магчымасць надзейнага замацавання вырабаў і прыстасаванняў;
-дапускаецца ўтрыманне лекавых сродкаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці ў аптэчцы першай дапамогі ўніверсальнай.
Па выніках маніторынгу кіраўніку філіяла выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў. Са службовымі асобамі і работнікамі кааператыва праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні лесанарыхтоўчых работ.