Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Маніторынг бяспечных умоў працы ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве "Сынкавічы" Зэльвенскага раёна

09 жніўня 2022 года намеснікам начальніка Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Бургуном А.А. у ходзе правядзення месячніка бяспекі працы ў час правядзення ўборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур праведзены маніторынг бяспечных умоў працы ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве "Сынкавічы" Зэльвенскага раёна. Былі выяўлены парушэнні ў частцы адсутнасці ахоўных агародж прывадаў зернеачышчальных машын і прыямкаў норый. Са службовымі асобамі праведзена тлумачальная гутарка ў частцы недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў аховы працы. Па выніках маніторынгу кіраўніку арганізацыі накіраваны рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.

  • Яндекс.Метрика