Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільнай групы Барысаўскага райвыканкама

23.01.2023 намеснікам начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Касцюковым А.Р. прыняты ўдзел у рабоце мабільнай групы Барысаўскага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх форм уласнасці Барысаўскага раёна з наведваннем ААТ "Барысаўскі ДАК", устаноў адукацыі аг. Стара-Барысаў Барысаўскага раёна (ДУА «Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна», ДУА «Старабарысаўская дзіцячая школа мастацтваў»).

У ходзе наведвання Касцюковым А.Р. было прапанавана да ўстаранення парушэнняў забараніць эксплуатацыю транспарцёра падачы паліва на кацёл №1 у кацельні арганізацыі са знятымі ахоўнымі агароджамі. Таксама ў мэтах недапушчэння вытворчага траўматызму было паказана на неабходнасць неадкладнага зачынення электрашчытка з электраапаратурай ШУ-1 у кацельні, да якой меўся вольны доступ абслуговага персанала да неізаляваных токавядучых частак абсталявання, і зачыненні або агароджы паглыблення ў падлозе ў праходзе кацельні.

З кіраўнікамі і службовымі асобамі арганізацый па выніках абследаванняў прадстаўніком Дэпартамента праведзены нарады, на якіх былі ўказаны выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы.

Па выніках работы мабільнай групы кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.