Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная дапамога па пытаннях аховы працы!

21 сакавіка 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. у складзе мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама ажыццявіў запланаваны выезд на малочнатаварную ферму ААТ "Іскра-Ветка" і гандлёвы аб'ект ТАА "ПрадМаркетБай".

У час гэтага рэйду прадстаўнік Дэпартамента звярнуў увагу на бяспечную эксплуатацыю будынкаў (збудаванняў) і памяшканняў, на наяўнасць і вядзенне неабходнай дакументацыі па пытаннях аховы працы.

Арганізавана правядзенне агляду працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Са службовымі асобамі прафілактычныя гутаркі аб выкананні патрабаванняў па ахове працы. Выдадзены рэкамендацыі, устаноўлены тэрміны па ўстараненню выяўленых парушэнняў.