Мабільная група Шаркаўшчынскага райвыканкама
У рамках месячніка бяспекі працы ў перыяд правядзення масавых работ па нарыхтоўцы траў і ўборцы кармавых культур дзяржаўны інспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Дулінец С.Ф. прыняла ўдзел у працы мабільнай групы Шаркаўшчынскага райвыканкама з наведваннем ААТ «Жвіранка».
У ходзе наведвання рамонтнай майстэрні, дзе праводзіцца падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі, выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:
- дапускаецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі з парушэннем патрабаванняў аховы працы;
- дапускаецца эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі без ахоўных агародж карданных перадач;
- дапускаюцца работнікі да выканання работ без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы.
Па выніках наведвання кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.
Са службовымі асобамі і работнікамі прадпрыемства праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых і рамонтных работ сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама асаблівую ўвагу інспектар звярнуў на выкананне патрабаванняў па ахове працы пры арганізацыі і правядзенні работ па складзіраванні сянажнай або сіласнай масы.