Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Веткаўскага раёна

16.06.2026 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў, прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям усіх сфер дзейнасці ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы Веткаўскага раёна. У гэты раз мабільная група наведала арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.

Падчас выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы пры:

  • эксплуатацыі падлогавага бязрэйкавага транспарту і грузавых калясак
  • эксплуатацыі дрэваапрацоўчага і іншага тэхналагічнага абсталявання
  • ужыванні неагледжаных прыстаўных лесвiц
  • вядзенні лакальных прававых актаў па ахове працы.

З мэтай папярэджання траўматызму на вытворчасці са службовымі асобамі арганізацый адбылася вусная тлумачальная работа аб неабходнасці выканання патрабаванняў па ахове працы.