Мабільная група Веткаўскага райвыканкама
03.12.2024 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў, прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама.
У час выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у тым ліку ў частцы:
выканання работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў
захоўвання транспартных сродкаў, якія патрабуюць рамонту.
эксплуатацыі і ўтрыманні будынкаў і збудаванняў
прымянення самаробнай ручной слясарнай прылады
допуску работніка да выканання работ без сродкаў абароны ног.
Фактаў знаходжання працаўнікоў у стане алкагольнага ап'янення не выяўлена.
Са службовымі асобамі і работнікамі арганізацый праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.