Мабільная група Веткаўскага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама.
У час выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у тым ліку ў частцы:
ужыванні самаробных драўляных прыстаўных усходаў і драўляных рыштаванняў
допуску работнікаў без сродкаў індывідуальнай абароны
допуску работнікаў да самастойнай працы без праходжання стажыроўкі па пытаннях аховы працы
утрымання падлог у памяшканнях у спраўным стане
вядзення дакументацыі па пытаннях аховы працы
Са службовымі асобамі і работнікамі арганізацый праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы. Адзначаныя парушэнні ў выглядзе рэкамендацый з тэрмінамі ўстаранення накіраваны кіраўнікам арганізацый.