Мабільная група ў Заводскім раёне г. Мінска
15.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента Вялічка М.А. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы Заводскага раёна г.Мінска па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі з наведваннем будаўнічых аб'ектаў і капітальных рамонтаў.
Адным з аб'ектаў з'яўляецца «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй ДУА «Сярэдняя школа №210 г. Мінска» па вуліцы Бачыла,13».
У ходзе рабочага візіту дзяржінспектарам былі спынены парушэнні заканадаўства аб ахове працы і выдадзены рэкамендацыі:
- па размяшчэнні будаўнічых матэрыялаў (тратуарная плітка) на не выраўнаваных пляцоўках, што не выключае магчымасць іх самаадвольнага зрушэння (забяспечыць размяшчэнне будаўнічых матэрыялаў на выраўнаваных пляцоўках, каб выключыць магчымасць іх самаадвольнага зрушэння);
- электрамеханічная прылада (міксер прамысловы) пры перапынках у працы не адлучаецца ад электрычнай сеткі (забяспечыць адлучэнне ад электрычнай сеткі электрамеханічнай прылады пры перапынках у працы).
Кіраўнікам арганізацый аказана метадычная і кансультацыйная дапамога.